Міністр абароны Андрэй Раўкоў распавёў журналістам аб падрабязнасцях новай канцэпцыі парада. Паводле яго слоў, парадак правядзення мерапрыемства будзе традыцыйным, але гледачоў чакаюць некаторыя новаўвядзенні.

«Будзе павялічана колькасць пешых каробак парадных разлікаў за кошт асобных механізаваных брыгад і тэрытарыяльных войскаў, павялічана колькасць каробак механізаванай калоны — іх колькасць, па нашых папярэдніх разліках, складзе каля 220 адзінак тэхнікі», - адзначыў Андрэй Раўкоў.

Навінкі беларускай абаронкі будуць прадстаўлены баявымі браніраванымі машынамі «Кайман» і V1, радыёрэлейнымі станцыямі, мабільнымі зенітнымі артылерыйскімі комплексамі 2К20 «Зеніт», выратавальнай і медыцынскай тэхнікай. «У поўным складзе будзе ўдзельнічаць эскадрылля з 12 верталётаў Мі-8МТВ-5, канчатковую закупку якой мы завяршылі ў маі», - звярнуў увагу кіраўнік ведамства.

Гасцямі парада стануць прадстаўнікі Заходняй вайсковай акругі Расіі. На верталётах КА-52, самалётах Су-27 і Су-34 яны ўвойдуць у склад паветранага эшалона.

Пасля заканчэння парада частку тэхнікі вырашана пакінуць на вуліцах Мінска, каб гараджане і госці сталіцы змаглі разглядзець зблізку і памацаць яе. Акрамя таго, у Дзень Незалежнасці ў горадзе будзе дэманстравацца найноўшая грамадзянская тэхніка, якая вырабляецца ў Беларусі.

Пры гэтым, падкрэсліў Андрэй Раўкоў, парад не будзе шараговым, паказным мерапрыемствам. Рэпетыцыі да парада будуць праходзіць у штатным рэжыме. «Усе выдаткі на правядзенне параду ўнесены ў тыя асігнаванні, якія выдзелены Узброеным Сілам. Бюджэт не павялічыцца», - дадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?