У Бруселі беларуская дыяспара ў Бельгіі правяла акцыю салідарнасці з грузінскім народам. Яе ўдзельнікі перадалі петыцыю ў грузінскую амбасаду, а таксама паўдзельнічалі ў мітынгу насупраць офісу Еўракамісіі разам з грузінскімі грамадзянамі.

«Мы перадалі петыцыю, у якой выказалі сваё стаўленне да падзеяў Грузіі. Мы прыйшлі падтрымаць грузінскі народ і выказаць сваё спачуванне сем’ям загінулых, а таксама пацярпелым ад вайны», — пра гэта распавёў адзін з удзельнікаў акцыі Зміцер Піменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?