02.06.2017 / 16:54

Новая чароўная вандроўка да духоўных вытокаў Беларусі: замілаванне поўначы — Полацк!

Едзем з прафесійным гідам Дзянісам Філіпчыкам.

Мы цалкам разведаем наш старажытны Полацк, задаволены застанецца кожны — і той, хто ніколі не бываў тут, і той, хто ўжо завітваў у гэтыя мясціны.

Па праграме наведаем Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, які ўключае ў сябе Спаса-Праабражэнскую царкву, царкву Святой Ефрасінні, Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор, браму-званіцу, дзе захоўваюцца мошчы першай беларускай святой Ефрасінні Полацкай і копія яе крыжа.

Далей прапануем аглядную экскурсію па горадзе. Падчас яе вы пазнаёміцеся з Сафійскім саборам XVIII ст., пабудаваным на захаваных фрагментах сабора XI ст. Побач з саборам знаходзіцца ўнікальны помнік пісьменства XII ст. — Барысаў камень. Вы пройдзеце па старажытных вуліцах, якія памятаюць гукі крокаў легендарнага полацкага князя Усяслава Чарадзея, дойліда Іаана, майстра-ювеліра Лазара Богшы, першадрукара Францыска Скарыны і многіх іншых выдатных людзей нашай гісторыі. Апошнім акордам стане наведванне былога езуіцкага калегіюма, а сёння Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які дагэтуль захоўвае старажытныя адукацыйныя традыцыі; таксама тут вас чакаюць сапраўдныя лінгвістычныя дзівосы — бо менавіта ў Полацку знаходзіцца адзіная ў краіне механічная галава-паліглот!

Дата вандроўкі: 17 чэрвеня

Кошт: 45 рублёў

Анлайн-браніраванне

Каляндар вандровак па Беларусі

Падрабязнасці і запіс па тэл.:
(17) 2223321,
(29) 7652545,
(29) 6506102,
Дзяніс.

ТАА «БелЮніІнтэрКом» 
УНП 190522713