Тайгер Вудс, сусветна вядомы гулец у гольф, быў арыштаваны ў панядзелак раніцай у штаце Фларыда за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, паведамляе мясцовая паліцыя, піша ВВС.

Фото арестованного Вудса в участке округа Палм-Бич

Фота арыштаванага Вудса ў пастарунку акругі Палм-Біч

Па словах паліцыянтаў акругі Палм-Біч, Вудс быў затрыманы каля трох гадзін раніцы па мясцовым часе ў горадзе Джупітэр і выпушчаны на свабоду пасля поўдня.

41-гадовы Тайгер Вудс праходзіць рэабілітацыю пасля нядаўна перанесенай аперацыі на спіне. 24 мая ён напісаў у сацсетках, што аперацыя пазбавіла яго ад жахлівага болю, і што ён ужо даўно не адчуваў сябе так добра.

Ён дадаў, што магчымасць яго вяртання ў прафесійны гольф застаецца адкрытай, але што ён нікуды не спяшаецца.

«Я хачу гуляць у гольф на прафесійным узроўні, але я не будую ніякіх планаў, — сказаў Вудс. — Я не змагу нармальна паварочвацца яшчэ месяцы два-тры месяцы. Цяпер уся мая ўвага накіраваная на рэабілітацыю і на тое, каб прытрымлівацца ўсіх прадпісанняў лекараў».

Тайгер Вудс — 14-разовы пераможца турніраў «Мэйджар». За апошнія некалькі гадоў гальфіст перанёс тры аперацыі на пазваночніку. У лютым у яго аднавіліся праблемы са здароўем, у выніку чаго яму давялося адмовіцца ад удзелу ў турніры ў Агасце.

Тайгер Вудс не перамагаў на асноўных турнірах з 2013 года.

Прэса зацікавілася яго асабістым жыццём яшчэ ў 2009 годзе, калі яму былі выстаўленыя абвінавачванні ў неасцярожным кіраванні аўтамабілем каля яго дома ў Фларыдзе. Затым ён прызнаўся, што здраджваў сваёй жонцы, і прынёс ёй публічныя прабачэнні. Наколькі вядома, пасля гэтага ён прайшоў сеансы псіхалагічнай дапамогі.

Вудс зарабіў свае мільёны не столькі гульнёй у гольф, колькі ад рэкламадаўцаў, многія з якіх перасталі мець з ім справу пасля ўсіх гэтых скандалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?