21-гадовы мянчук прыехаў у Барысаўскі раён праводзіць сябра ў армію. У разгар застолля хлопцу патэлефанавала яго каханая, размова з якой скончылася сваркай. Малады чалавек пакінуў вечарыну і раззлаваны накіраваўся ў Барысаў, дзе спыніўся ў сваёй бабулі.
uvd-mo.gov.by
«Па шляху дадому мінчук спагнаў сваю злосць на прыпаркаваных аўтамабілях, прабіваючы іх колы нажом. У некаторых іншамарках хуліган парэзаў усе колы. Усяго ён пашкодзіў 7 аўтамабіляў», — распавялі ў УУС Мінаблвыканкама.
Злачынства было раскрытае праз некалькі дзён. Міліцыянты прааналізавалі запісы з камер відэаназірання, на якіх удалося вызначыць маршрут зламысніка. А ў ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў была высветленая і яго асоба. Акрамя таго, з месца здарэння экспертам Барысаўскага міжраённага аддзела ГКСЭ быў узяты след абутку, які стаў дадатковым доказам пры раскрыцці злачынства.
У дачыненні да падазраванага распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК Беларусі («Хуліганства»). Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. Таксама хлопца абавяжуць кампенсаваць шкоду гаспадарам машын.