29.05.2017 / 21:15

Макрон падчас прэс-канферэнцыі з Пуціным назваў Sputnik і RT «органамі лжывай прапаганды» 39

Фота Аляксандра Землянічанкі, AP

У ходзе сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон адказаў на пытанне пра тое, чаму ў яго перадвыбарчы штаб не пусцілі журналістаў расійскіх выданняў Sputnik і RT (Russia Today). 

Па словах Макрона, ён захоўвае выдатныя адносіны з замежнымі журналістамі, але, «калі органы СМІ распаўсюджваюць бессаромную хлусню, гэта ўжо не журналісты». Французскі лідар, у прыватнасці, назваў Sputnik і RT «органамі па аказанні ўплыву», якія распаўсюджвалі «хлусню» пра яго асабіста і яго кампаніі.

«Russia Today і Sputnik паводзяць сябе не як прэса, а як агенты ўплыву і органы прапаганды, прычым ілжывай прапаганды», - заявіў францускі лідар.

Вось відэа пытання і адказу:

Таму, па яго словах, журналістаў гэтых СМІ не пусцілі ў яго перадвыбарчы штаб. У заключэнне Макрон дадаў, што па гэтым пытанні «ён не мае намеру саступаць».

Падчас прэс-канферэнцыі Пуцін не стаў каментаваць словы Макрона. Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў перадаў меркаванне Крамля пра пазіцыю прэзідэнта Францыі. «Мы не згодныя з такой ацэнкай», — сказаў Пяскоў ria.ru.

5
Kraj / Адказаць
29.05.2017 / 21:41
Брава!    Можна толькі дадать, што ў расеі амаль не засталося смі - адны хлуслівыя прапагандысты ды крамлёўскія ілжывыя рупары. Большасць усіх смі альбо дзяржаўныя і фінансуюцца з бюджэту, альбо належаць холдынгу "газпром медыя", ці медыяхолдынгу Прігожына ("асабісты кухар пуціна"), ці наўпрост фінасуюцца крамлёўскімі грандамі.
5
Николай / Адказаць
29.05.2017 / 21:59
Правильно сказал Макрон.
6
tt-34 / Адказаць
29.05.2017 / 22:24
Лучшая новость недели )))) Мне Макрон нравился еще год тому, не подводит пока ))
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру