Сёньня ў судзе Ленінскага раёну адбылося другое паседжаньне ў справе апэратра БТ Дзяніса Бальшакова. На першае пазоўнік не зьявіўся, бо быў у камандзіроўцы.

Нагадаем, адразу пасьля разгону намётавага гарадку ў Інтэрнэце зьявілася інфармацыя, што кадры з порначасопісамі й шпрыцамі прыдумаў і зьняў апэратар БТ Дзяніс Бальшакоў, студэнт-трэцякурсьнік факультэту журналісткі БДУ. Падаваўся й нумар мабільнага тэлефона Бальшакова з прапановай заваліць яго эсэмэскамі ды званкамі з выказваньнем шчырага «фэ».

Усяго па справе праходзіла 3 чалавекі. Два хлопцы падпісалі прымірэньні з Бальшаковым і сказалі, што не адсылалі смсак, а іхнымі тэлефонамі скарыстаўся нехта іншы. Алеся Сіўчыкава заявіла, што ня лічыць сябе вінаватай.

Судзьдзя закрыла справу ў сувязі з адсутнасьцю складу правапарушэньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0