Аляксандр Лукашэнка ў час алімпійскага сходу заявіў аб тым, што сістэма навучання трэнерскіх кадраў мае патрэбу ў аптымізацыі, і выказаўся з нагоды замежных спецыялістаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

— Мы вымушаныя дзесяткамі завозіць трэнераў з-за мяжы і за велізарныя грошы. Я не супраць запазычанняў чужога перадавога досведу. Няхай працуюць кансультантамі. Але вакол кожнага з іх павінны расці беларускія кадры. Зразумейце, з замежніка попыт — амаль ніякі. Адпрацаваў, сабраў рэчы і з'ехаў. Душу ў справу ён не ўкладзе і Радзіму любіць не навучыць, — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў адсутнасць сістэмнага падыходу да адбору будучых спартсменаў.

Кіраўнік дзяржавы даручыў мясцовым органам улады забяспечыць абавязковы мінімум інвентара ў кожнай спартыўнай школе.

— Трэба ўзмацніць ролю рэгіёнаў у падрыхтоўцы атлетаў. Мясцовыя ўлады гуляюць значную ролю ў развіцці спорту. Цікавая губернатару гэтая сфера — і яна будзе развівацца. Будзе падтрымка рэгіёнаў — будуць з'яўляцца новыя зоркі. Калі гэтага няма, то ў лепшым выпадку перспектыўны атлет пераедзе на новае месца жыхарства, а ў горшым — кіне займацца з-за таго, што ён нікому не патрэбны, — сказаў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?