Гісторык, супрацоўнік Гістарычнага музея Аляксандр Зімніцкі — адзін з арыштаваных па «справе «Белага легіёна». Ён пераслаў з турмы сябрам свой стары верш «Паўстанцам 1863—1864 гадоў», які ён запісаў па памяці.

Жыццё прайшлі мы, спіны не згінаючы,
Ні перад кім, акром зямлі сваёй,
Што сілы нам дала і, воляй ап'яняючы, 
Штурхнула нас да мары справядлівасці святой. 

Але і мара засталася толькі мараю,
А смерць… Смерці плюнем мы ў твар,
Калі на эшафотах — не зламаныя! —
Павіснем прама, позірк упіваючы ў абшар. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0