Былая першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка гэтымі днямі знаходзіцца ў Парыжы, дзе адбываюцца матчы «Ралан Гарос» (Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе). Азаранка рыхтуецца вярнуцца на корт пасля паўзы, звязанай з нараджэннем дзіцяці.

У Парыжы наша спартсменка дала інтэрв’ю расійскай рэдакцыі тэлеканала «Еўраспорт». Спачатку яна расказала пра бацьку свайго дзіцяці. Як амерыканцу ўражанні ад Беларусі?

«Яму вельмі падабаецца, хаця спачатку быў культурны шок. Цяпер ён гуляе ў хакей у Беларусі, яму вельмі падабаецца Беларусь. У Амерыцы часта думаюць, што іх краіна адзіная, і нічога больш не існуе. Гэта дапамагло яму вырасці. Да Беларусі ён ніколі ў жыцці не еў суп, цяпер ён просіць маю маму прыгатаваць на абед суп».

Пасля ў Вікторыі спыталі, у гонар каго назвалі сын Леа Аляксандр?

«Сына назвалі не ў гонар кагосьці. Да Леа цяжка прыдумаць нейкія кепскія словы. А Аляксандр, бо хацелася нечага рускага, усё-такі нашы родныя карані. Гэта вельмі моцнае імя, яно мне заўсёды падабалася», — адказала Вікторыя.

Імя Аляксандр мае грэцкія карані. Яно азначае «мужны абаронца людзей».

Цікава, што ў 2012 годзе Вікторыя Азаранка ў адным з інтэрв’ю казала, што беларусы і рускія — гэта вельмі розныя людзі.

«Розніца вялікая. Адзіная рэч, якая нас аб’ядноўвае, — гэта тое, што мы гаворым на адной мове. Па менталітэце рускі і беларускі народы вельмі розныя. Не хачу паглыбляцца ў дыскусію, але думаю, што беларусы — вельмі працавітыя людзі. За межамі сталіцы можна ўбачыць акуратныя і чыстыя гарады, думаю, гэта кажа пра многае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?