Свабодны універсітэт Бруселя (ULB) папрасіў прабачэння за пасланне да студэнтак медыцынскага факультэта з просьбай надзець сукенку з глыбокім дэкальтэ на выпускную цырымонію, піша ВВС.

Getty

«З эстэтычнага пункту гледжання маладым жанчынам лепш надзець сукенку ці спадніцу, і каб было мілае дэкальтэ. Вядома, лэдзі, гэта не абавязковая ўмова», — гаворыцца ў лісце.

Студэнтам-юнакам рэкамендавана толькі надзець пінжакі.

Парада ўніверсітэцкага кіраўніцтва выклікала шквал абураных водгукаў у сацыяльных сетках, многія карыстальнікі адзначалі, што пасланне да студэнтак носіць сексісцкі характар.

Скрыншот з ліста быў размешчаны на старонцы ULB Confessions («Прызнанні ULB») у фэйсбуку, на якой рассылка была названая «маленькім скандалам».

Адна з студэнтак напісала на старонцы, што «ніхто не мае права казаць вам, як апранацца» і «ніхто не мае права казаць вам, як выконваць ролю жанчыны ў грамадстве».

Неўзабаве пасля гэтага навучальная ўстанова прынесла прабачэнні студэнткам на сваіх старонках у фэйсбуку і твітары.

У паведамленні ўніверсітэта адзначаецца, што парада была недарэчнай і супярэчыла ўніверсітэцкім каштоўнасцям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?