Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей дажджы моцныя. Вецер усходні, 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—17°C, днём плюс 21—27°C; у паўднёвых раёнах ноччу плюс 18—20°C, днём плюс 28—33°C.

У Мінску 15 жніўня воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер усходні, 5—10 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16, днём плюс 24—26.

У наступныя двое сутак, 16—17 жніўня, сіноптыкі прагназуюць па рэспубліцы пераменную воблачнасць. 16 жніўня гарачае, у асноўным сухое надвор'е, толькі ноччу па паўночным захадзе месцамі кароткачасовя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-усходні, паўднёвы, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 17—22°C, днём плюс 29—34°C, месцамі па паўднёвым усходзе да плюс 36°C. 17 жніўня месцамі, пераважна па захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—21°C, днём плюс 20—27°C, па ўсходняй палове да плюс 30—33°C.

У сталіцы 16 жніўня пераменная воблачнасць. Ноччу магчымы кароткачасовы дождж, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 18—20°C, днём плюс 31—33°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?