На Валыні, у вёсцы Гаразджа непадалёк ад Луцку, 9 і 10 жніўня праходзіў фэст альтэрнатыўнай музыкі «Бандэрштат — 2008».

 Фота — Бандерштат

Фота — Бандерштат

Мерапрыемства было прымеркавана да 100‑ых угодкаў з дня нараджэння лідэра ўкраінскіх паўстанцаў Сьцяпана Бандэры .

Па падліках арганізатараў, у фэсьце ўзялі ўдзел больш як 3 тысячы чалавек.

Цягам фэсту праходзілі розныя мастацкія майстар-клясы, спартовыя спаборніцтвы, паказальныя выступы баявога гапаку паркуру, фрызбі ды соксу. З малой сцэны гучалі літаратурныя творы, прычым у чытаньнях бралі ўдзел былыя партызаны з Украінскай паўстанцкай арміі.

Канцэртная праграма фэсту складалася з выступу 22 украінскіх гуртоў. Хэдлайнэрамі першага фэставага дня стаў вядомы на альтэрнатыўнай сцэне львоўскі гурт «АННА». Зачынялі ж фэст мэтры ўкраінскага року — каманда «Кому Вниз».

У начную праграму «Бандэрштату» увайшлі сэансы паўстанцкага кіно ды начныя песенныя вогнішчы.

Паводле: Ірына Качан, Бандерштат

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0