Следчы камітэт працягвае расследаванне крымінальнай справы супраць трох жыхароў Полацка і Наваполацка. Мяркуецца, што яны вінаватыя ў здзяйсненні забойства ў 2012 годзе непаўналетняй дзяўчыны, а таксама ў згвалтаваннях і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару.

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што абвінавачаныя знаёміліся з жанчынамі ў інтэрнэце, альбо, калі заўважалі п’яную жанчыну, то падыходзілі проста на вуліцы.

Мужчыны прапаноўвалі працягнуць зносіны і частавалі спіртнымі напоямі або кавай, у якія загадзя падмяшалі рэчыва са снатворным эфектам.

Пасля таго, як ахвяры «выключаліся», мужчыны здзяйснялі з імі дзеянні сэксуальнага характару і рабавалі іх.

У 2012 годзе падобная гісторыя ўвогуле скончылася забойствам непаўнагадовай.

Следства звяртаецца з просьбай да грамадзян, якім што-небудзь вядома пра падобныя злачынствы, альбо якія сталі ахвярамі супрацьпраўных дзеянняў пры названых вышэй абставінах у перыяд часу з 2007 па 2017 гг. на тэрыторыі Віцебскай вобласці (у прыватнасці ў Полацку і Наваполацку), паведаміць пра гэта ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь па тэл. 8 (017) 389-50-02, 8 (017) 389-52-95, 8 (029) 699-01-49, 8 (029) 711-35-82.

Фотаздымкі падазраваных:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0