Пяць беларускіх зуброў папоўняць нацыянальны парк «Смаленскае Паазер'е» ў Расіі, паведаміў журналістам міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута, перадае карэспандэнт БелТА.

«У мэтах аднаўлення папуляцыі зубра, якога ў нас ужо налічваецца больш за 1,5 тыс. (25% усёй сусветнай папуляцыі), Беларусь гатова дзяліцца зубрамі», — сказаў Андрэй Каўхута. Ёсць дамоўленасць, каб пяць зуброў маглі папоўніць нацыянальны парк «Смаленскае Паазер'е».

З моманту рэалізацыі праграмы па захаванні, рассяленні і выкарыстанні зубра ў Беларусі 1994—1998 гадоў у краіне адзначаецца ўстойлівы станоўчы трэнд росту пагалоўя жывёл, колькасць якіх за 22-гадовы перыяд узрасла больш чым у 4 разы і па стане на 1 лютага 2017 года дасягнула 1 574 асобін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0