Пасля абмеркаванняў, якія выклікалі шматлікія дыскусіі ў грамадстве і ў парламенце, літоўскі Сейм прыкметна абмежаваў гандаль, ужыванне і рэкламу алкаголю. Адны забароны ўступяць у сілу з 2018 года, іншыя — з 2020 года, паведамляе Delfi.

«За» прагаласаваў 101 парламентарый, «супраць» — 10 і 10 устрымаліся.

З наступнага года купіць і ўжываць алкаголь у Літве можна будзе толькі з 20 гадоў, акрамя таго, час гандлю алкаголем стане карацейшым: у буднія дні і ў суботу — з 10 да 20 гадзін, у нядзелю — з 10 да 15 гадзін, за выключэннем алкаголю, які прадаецца на разліў і ўжываецца ў грамадскім харчаванні.

На ўсіх масавых мерапрыемствах з 2020 года можна будзе гандляваць слабым алкаголем — да 7,5 градуса. Аднак будзе забаронена прадаваць алкаголь на пляжах.

З 2018 года ў краіне будзе забароненая любая рэклама алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0