Расія на дзяржаўным узроўні не займаецца хакерскімі нападамі, а стараецца з імі змагацца, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. На яго думку, ніякія хакеры не могуць сур'ёзна паўплываць на ход выбарчай кампаніі, піша ВВС.

«Я глыбока перакананы, што ніякія хакеры не могуць кардынальна паўплываць на ход выбарчай кампаніі ў іншай краіне. Гэта не ляжа на свядомасць выбаршчыкаў, свядомасць народа, ніякая інфармацыя не ляжа і не паўплывае на канчатковы вынік», — заявіў ён на сустрэчы з кіраўнікамі міжнародных інфармагенцтваў.

Пуцін таксама заўважыў, што пэўнае значэнне мае агульны фон міждзяржаўных адносін, параўнаўшы хакераў з мастакамі.

«Таму што хакеры — людзі свабодныя, як мастакі, — настрой у іх добры, яны ўсталі з раніцы і карціны малююць. Гэтак жа і хакеры: яны прачнуліся сёння, прачыталі, што там нешта адбываецца ў міждзяржаўных адносінах, калі яны настроены патрыятычна, яны пачынаюць уносіць сваю лепту, як яны лічаць правільным у барацьбе з тымі, хто дрэнна адклікаецца аб Расіі. Тэарэтычна гэта магчыма», — сказаў расійскі прэзідэнт.

«Магу сабе ўявіць і такі варыянт, што спецыяльна нехта робіць — выбудоўвае ланцужок розных нападаў такім чынам, каб крыніцай гэтай атакі прадставіць тэрыторыю Расійскай Федэрацыі», — дадаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?