У Партызанскім раёне з 12 чэрвеня пачнецца грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання. Змены закрануць тэрыторыі ў межах вул. — вул. Фрунзе — прасп. Незалежнасці — вул. Казлова — вул Платонава — вул. Чапаева. Мясцовым жыхарам прапануюць ухваліць будаўніцтва трох падземных паркінгаў, дзіцячага саду і надбудову мансардных паверхаў у чатырох жылых дамах, піша Tut.by.

Завулак Вайсковы, 13. Фота: Аляксандр Васюковіч

Завулак Вайсковы, 13. Фота: Аляксандр Васюковіч

Плошча ўчастка, які ўвайшоў у праект, — 55 гектараў. У планах архітэктараў — стварыць спрыяльнае асяроддзе для пражывання і працы. Вырашаць гэта будуць наступным чынам: тры сталінкі ў завулку Бранявым — 10, 12 і 13, а таксама дом у завулку Вайсковым, 13, збіраюцца рэканструяваць і надбудаваць па паверсе.

Раней жыхары гэтых дамоў згаджаліся: будынкі патрабуюць рамонту. Але вось ці ўзрадуе іх навіна цяпер — невядома. Бо людзі чакаюць рамонту, а не ўшчыльнення за кошт мансардных паверхаў.

Горадабудаўнічы праект таксама прадугледжвае будаўніцтва трох падземных паркінгаў, агулам на 240 машына-месцаў, на вуліцах Румянцава, Захарава і. Казлова.

Таксама на вуліцы Захарава хочуць пабудаваць дзіцячы садок на 50 месцаў.

Прэзентацыя праекта адбудзецца 14 чэрвеня 2017 года ў 18.00 у актавай зале адміністрацыі Партызанскага раёна на вуліцы Захарава, 53.

З праектнымі матэрыяламі па аб'екце можна азнаёміцца штодня з 9.00 да 20.00, субота з 9.00 да 13.00 (акрамя нядзелі) у перыяд з 12 па 26 чэрвеня 2017 года ў фае будынка адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска на вул. Захарава, 53.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0