Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы баявыя машыны былі перададзеныя асабоваму складу 969 базы рэзерву танкаў. У мерапрыемстве бралі ўдзел міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, перадае «ВаенТБ».

Мадэрнізаваны Т-72Б3 абсталяваныя больш магутным рухавіком у 1130 конскіх сіл, а таксама палепшаным комплексам узбраення. Змены закранулі і бронь танка, якая ўзмоцнена бартавымі экранамі корпуса з камплектам здымнай модульнай абароны.

Новы комплекс кіраванага ўзбраення гарантуе высокую дакладнасць знішчэння цэлі з месца і ў руху на адлегласці да пяці кіламетраў, а ўкараненне аўтамата суправаджэння мэтаў спрасціла працу наводчыка пры стральбе з ходу і па мэтах у руху.

Танк атрымаў новую 125-мм гармату 2А46М-5 з павышанай жывучасцю ствала, новую радыёстанцыю УКХ дыяпазону Р-168-25У-2 «Акведук», новае супрацьпажарнае абсталяванне і новы шматканальны прыцэл наводчыка «Сасна-У» беларускай вытворчасці ААТ «Пеленг».

Акрамя таго, машыну абсталявалі лічбавым балістычным вылічальнікам з камплектам датчыкаў метэаўмоў. Ён забяспечвае аўтаматызацыю працэсу падрыхтоўкі стрэлу і значна павышае дакладнасць стральбы.

Першы сур'ёзны экзамен узоры пройдуць у жніўні падчас правядзення спаборніцтваў па танкавым біятлоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0