02.06.2017 / 16:33

Навукоўцы распавялі пра карысць тлушчу на жываце 4

Сальнік — шырокая і працяглая складка брушыны, багатая тлушчавымі адкладаннямі — выконвае ў арганізме важную імунную функцыю. Навуковая праца пра гэта апублікаваная ў часопісе Trends in Immunology, коратка пра агляд піша Tut.by.

Імунную функцыю выконваюць згусткі лімфоіднай тканкі, якія называюць «малочнымі плямамі». Упершыню іх выявілі ў 1874 у трусаў. У людзей малочныя плямы з'яўляюцца на ранніх этапах развіцця арганізма. Незалежна ад памераў і формы сальніка малочныя плямы пранізваюць тканку і служаць своеасаблівымі фільтрамі для вадкасцяў у брушной поласці.

Нядаўняе даследаванне паказала, што малочныя плямы дапамагаюць сальніку, паколькі яны збіраюць інфармацыю пра стан брушной поласці. «Малочныя плямы збіраюць клеткі, антыгены і бактэрыі, перш чым прыняць рашэнне пра імунны адказ», — тлумачыць Трой Рэндал (Troy D. Randall), адзін з аўтараў працы.

Аналіз, праведзены малочнымі плямамі, прыводзіць да рэакцыі — пачынаецца запаленчы працэс або фіброз. У іншых выпадках сальнік забяспечвае імуналагічную талерантнасць — адсутнасць рэакцыі на антыген.

Праўда, з ракавымі клеткамі сальнік прымае няправільнае рашэнне. «Ён вырашае забяспечыць талерантнасць замест абароны», — тлумачыць навукоўца. Пухліны сальніка сустракаюцца вельмі рэдка, аднак сістэма «фільтраў» забяспечвае пажыўнае асяроддзе для агрэсіўных пухлін, такіх як рак яечніка і страўнікава-кішачнага тракта.

У будучыні даследчыкі спадзяюцца нацэліцца на гэты тып пухлін і знайсці спосаб запаволіць утварэнне метастазаў. Калі скарэктаваць рэакцыю малочных плям, можна спрыяць з'яўленню проціпухліннага імунітэту.

nn.by

0
Дзмiтрый / Адказаць
02.06.2017 / 17:47
Хаха, это не то ''сало'' Сальник внутри живота, а то что на картинке это подкожная жировая клетчатка и отношения к иммунитету не имеет. А граждане уже обрадовались: Можно полнеть, больше сала - крепче здоровье.
2
хамса / Адказаць
02.06.2017 / 18:33
сыну даю кніжку 'Однажды Катя с Манечкой'.. падзывае, гледзячы на карцінку ў пачатку кніжкі: 'мам, а кто из них кто?' 'а ты начнешь читать - там будет объясняться.. видишь, одна толстенькая, другая худенькая' 'не толстенькая, а тучная - так просто красивее и необидно', - пярэчыць сын)
0
хамса / Адказаць
02.06.2017 / 20:11
Дзень здаровага харчавання і адмовы ад празмернасці ў ежы сёння - паведаміла мне маё любімае радыё Сталіца)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру