02.06.2017 / 17:44

Беларус Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю 6

Расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю праз шэсць месяцаў, праведзеных на Міжнароднай касмічнай станцыі. Пра гэта паведаміў «Раскосмас», піша Tut.by.

З МКС вярнуліся два касманаўты: прадстаўнік «Раскосмасу» Алег Навіцкі і француз Тома Пяске, які прадстаўляў Еўрапейскае касмічнае агенцтва. Яны прызямліліся на спушчальным апараце карабля «Саюз МС-03».

Расстыкоўка карабля з МКС прайшла 2 чэрвеня ў 13.50. Пасля «Саюз МС-03» падзяліўся на тры часткі: спушчальны апарат накіраваўся да Зямлі, а два адсекі згарэлі ў шчыльных слаях атмасферы.

На вышыні прыкладна 100 кіламетраў спушчальны апарат увайшоў у шчыльныя слаі атмасферы. На вышыні 10,8 кіламетра хуткасць спушчальнага апарата ўпала з 28 000 да 800 км/г. Далей паслядоўна раскрыліся парашуты. У 17.10 ён прызямліўся ў Казахстане ў 147 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад горада Жазказган.

Агулам Навіцкі і Пяске правялі ў космасе па 197 сутак. Яны ўваходзілі ў склад 51-й працяглай экспедыцыі МКС.

nn.by

10
Юзік / Адказаць
02.06.2017 / 20:03
Толькі касманаўт пэўна і не падазрае, што ен беларускага паходжаньня.
0
Чытач / Адказаць
02.06.2017 / 20:56
Юзік, памыляецеся. Ён браў дзяржаўны сцяг і віншаваў землякоў з Новым Годам,
http://nn.by/?c=ar&i=182849
фатаграфаваў начны Мінск, Гомель і Брэст,
http://nn.by/?c=ar&i=185045
http://nn.by/?c=ar&i=185207
а дзённы заснежаны Мінск фатаграфаваў яшчэ ў 2013 годзе падчас свайго першага палёту
http://nn.by/?c=ar&i=106219
Сачыце за навінамі
2
Lićvin / Адказаць
03.06.2017 / 01:26
Юзік, працуй на пілараме і пілуй свае дошкі
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру