У каментары Мінаховы здароўя акцэнтуе, што «не ўводзіць нічога новага і не плануе зрабіць продаж усіх лекавых сродкаў толькі па рэцэпце. Безрэцэптурныя лекі складаюць і будуць складаць каля 60% ад усіх зарэгістраваных у Беларусі».

Што тычыцца праекта пераліку, то ў ім пазначаны лекі пад міжнароднымі непатэнтаванымі найменнямі. Гэта значыць, што ўсе лекі з такімі назвамі ў формах, указаных у пастанове, незалежна ад іх гандлёвых назваў будуць прадавацца без рэцэпту.

У прыватнасці, усе медыкаменты для лячэння прастуды і грыпу, у тым ліку «Антыгрыпін», «Антыфлу», «Колдрэкс». Усе прэпараты для лячэння пякоткі і гастрыту таксама будуць прадавацца без рэцэпту.

Як тлумачыць Міністэрства аховы здароўя, лекі, якія адпускаюцца без рэцэпту доктара, — тыя, склад і дзеянне якіх пры прымяненні ў тэрапеўтычных дозах, указаных на ўпакоўцы і ў інструкцыі па ўжыванні, не выклікаюць рызыкі развіцця ўскладненняў і пабочных дзеянняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?