02.06.2017 / 23:28

Найбуйнейшы рок-фэст у Нямеччыне перапынілі праз пагрозу тэракту 10

Праз паведамленне аб тэрарыстычнай пагрозе фестываль пад адкрытым небам Rock am Ring, які адкрыўся 2 чэрвеня, прыпынілі, паведамляе DW.

Фота carderobe.com

На найбуйнейшы ў Нямеччыне музычны фестываль Rock am Ring з'ехаліся 87 000 аматараў рок-музыкі. Але хутка пасля адкрыцця фестываль спынілі праз пагрозу тэракту.

Удзельнікаў і гледачоў папрасілі пакінуць тэрыторыю, дзе ўстаноўлена канцэртная пляцоўка. Арганізатары, звярнуўшыся да публікі, выказалі спадзеў, што ў суботу фестываль працягнецца.

Паведамленне пра спыненне фэсту ў пятніцу апублікавана на сайце фестывалю.

Чакаецца, што на працягу некалькіх гадзін на тэрыторыю, дзе праходзіць фестываль (у раёне вядомай аўтагоначнай трасы Нюрбургрынг), прыедзе міністр унутраных спраў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц.

nn.by

5
ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
03.06.2017 / 01:14
Ох правільна, хай апранаюдзь паранджу і іншую прыстойную вопратку. Трэба шанаваць звычаі новых гаспадароў Эўропы. Інакш яны адмыслова гэта папросяць.
1
Devil / Адказаць
03.06.2017 / 06:55
Жэсць! Меркель і самой пара паранджу прымяраць, калі хоча ў верасні выбары выйграць...
1
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
03.06.2017 / 08:45
Ruhig! -- як кажуць немцы. Ша! -- як кажуць габрэі. Немцы -- народ палоханы, таму арганізаваны (у адрозненне ад палоханых беларусаў). Што такое Ordnung, яны ведаюць. І калі што, навядуць (і ўжо наводзяць) гэты Ordnung жалезнай рукой (захаваўшы пры гэтым -- на тое яны і немцы -- усе законныя працэдуры).
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру