03.06.2017 / 23:42

Смеццевая галерэя ў Маладзечне не праіснавала і дня — карціны скралі ФОТАФАКТ 15

Увечары 3 чэрвеня на адной з маладзечанскіх сметніц адкрылася выстава. Падзея была б шараговай, калі б не экзатычнае месца.

Ідэйны натхняльнік незвычайнага праекта — мастак Базіната. Ён сабраў 10 творцаў, кожны з якіх выставіў па адной карціне.

«Смеццевая галерэя — праект, які стварае ўмовы для ўзаемадзеяння 10 сучасных беларускіх мастакоў з гарадской прасторай і людзьмі, што жывуць у ёй. Кожны з гэтых мастакоў стварае сваю асаблівую мову расповеду пра рэальнасць», — гаворыцца ў афішы.

Журналісты «Рэгіянальнай газеты» ў ноч пасля адкрыцця праекта назіралі за тым, як адрэагуе горад на вулічнае мастацтва. А палове на дзясятую забралі першыя некалькі карцін. Бліжэй да апоўначы заставаліся вісець усяго пяць карцін. 

Базіната добра вядомы мінчукам па яго працах, створаных адмыслова для фестывалю «Vulica Brasil» на сценах будынкаў Кастрычніцкай. Маладзечна — родны горад мастака.

НР, фота Наталлі Тур

2
Ахрэм / Адказаць
03.06.2017 / 23:57
Выдатна. Беларускі авангардызм - самы авангардны авангардызм.
2
Маша / Адказаць
04.06.2017 / 00:17
Супер!  Ждем в Минске!
2
Імбрык / Адказаць
04.06.2017 / 08:56
Ужо амаль усе карціны скралі жыхары!Вось так і жывем.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру