03.06.2017 / 23:37

Крышціяну Раналду выйграў для «Рэала» Лігу чэмпіёнаў 18

Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў-2017 паміж мадрыдскім «Рэалам» і турынскім «Ювэнтусам» скончыўся ўпэўненай перамогай іспанцаў з лікам 4:1.

Крышціяну Раналду.

У «Рэале» двойчы адзначыўся Крышціяну Раналду, яшчэ па адным голе на рахунку Казіміра і Марка Асэнсіа. За «Ювентус» забіў Марыа Манджукіч. Яго гол стаў адным з самых прыгожых за год, аднак перамогі для гэтага не хапіла.

Смак перамогі падпсавала хіба што непрыгожая сімуляцыя капітана «Рэала» Серхіа Рамаса. Пасля лёгкага дотыку рукой ад эквадорца Куадрада ён паваліўся як падстрэлены. Гулец «Ювентуса» атрымаў чырвоную картку…

Перамога «Рэала» стала гістарычнай — упершыню ў Лізе чэмпіёнаў каманда выйграла турнір два гады запар. Прычым абедзве перамогі атрымаў Зінэдзін Зідан у якасці трэнера.

«Рэал» выйграў і Лігу чэмпіёнаў, і чэмпіянат Іспаніі — наймацнейшы чэмпіянат у свеце. Цалкам імаверна, найлепшым гульцом па выніках года будзе прызнаны менавіта Крышціяну Раналду, зорны нападаючы каманды.

Дарэчы, Раналду забіў ужо ў трэцім фінале Лігі чэмпіёнаў! Да яго такое не ўдавалася нікому.

Дзякуючы двум трапным стрэлам у фінале партугалец стаў найлепшым снайперам Лігі чэмпіёнаў-2017 — пяты турнір запар. На яго рахунку сёлета 12 галоў, тады як у Ліянэля Мэсі — 11.

1
Непрыхвасьцень / Адказаць
03.06.2017 / 23:42
манджукич и казимиро - просто Боги.. такие банки.. P.s. буффона жаль..
0
Аляксей / Адказаць
03.06.2017 / 23:44
Рэд. Перапрашаем за памылку. Але Марата ўсё ж выходзіў на замену.
12
Аляксей / Адказаць
03.06.2017 / 23:49
Чэмпіанат Іспаніі наймацнейшы? Смешна...
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру