Пад вялікім графіці «Мінск—Масква» з'явіўся новы надпіс — «Слава героям 1863». Фота апублікаваў у твітары Мікіта Малінаўскі.

Гэта не першае ўдакладненне афіцыйнага графіці, створанага на знак сяброўства Беларусі і Расіі. Спачатку на яго прымалявалі калючы дрот. Яго старанна ліквідавалі. Пасля ўнізе графіці з'явіўся іранічны надпіс. Яго замалявалі. Нехта зноў яго напісаў. Яго зноў замалявалі… Тады невядомыя напісалі пад ім «Я — Белы Легіён», гэты надпіс адсылаў да «справы патрыётаў». Яго знішчылі. І вось цяпер — новы надпіс у гонар удзельнікаў антырасійскага паўстання, адсылка да «справы патрыётаў» 150-гадовай даўніны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?