Людзі ў свеце ўжываюць ўсё менш алкаголю, гаворыцца ў справаздачы International Wine and Spirits Record, складальнікі якога адсочваюць глабальнае спажыванне алкагольных напояў, паведамляе ВВС.

З-за падзення продажаў піва на 1,8% сусветны рынак продажу алкагольнай прадукцыі скараціўся на 1,3% ў 2016 годзе.

Продажы сідру пасля некалькіх гадоў росту таксама ўпалі на 1,5%.

У папярэднія пяць гадоў падзенне продажаў трымалася на ўзроўні 0,3%, так што звесткі 2016 года сведчаць аб значна больш сур'ёзных праблемах для вытворцаў алкагольнай прадукцыі.

Паводле звестак справаздачы, продажы віна ў сярэднім знаходзяцца на тым жа ўзроўні, продажы моцных напояў выраслі на 0,3%.

Хоць, паводле звестак МВФ, сусветны аб'ём ВУП вырас на 3,5% у 2016 годзе, а эканамічнае развіццё звычайна карэлюе з павышэннем аб'ёмаў спажывання алкаголю, у трох краінах з буйнымі эканомікамі - Расіі, Кітаі і Бразіліі - назіралася запаволенне росту або рэцэсія.

Продажы піва ў Расеі зменшыліся на 7,8%, у Бразіліі - на 5,3%, у Кітаі - на 4,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0