Як паведамляецца на сайце гораду Ваўкавыску, на чарговай сэсіі раённага савету дэпутатаў 26 траўня разглядалі пытаньне аб ходзе выкананьня рашэньня райсавету ад 27 лютага 2017 году, у адпаведнасьці зь якім належыць устанавіць назвы асноўных вуліц Ваўкавыску з улікам гістарычных пэрыядаў.

Таксама плянуецца вызначыць некалькі будынкаў у гістарычным цэнтры гораду і ўдакладніць, якія аб’екты разьмяшчаліся ў гэтых будынках у розныя гістарычныя пэрыяды.

У пералік увайшлі дванаццаць вуліц: завулак і вуліца Карла Маркса, вуліцы Баграціёна, Дзяржынскага, Жолудзева, Чырвонаармейская, Кутузава, Леніна, Мядзведзева, Панковай, Перамогі і Савецкая. Тапанімічная камісія вызначыць вуліцы, на якіх будуць устаноўлены шыльды, і мову для напісаньня гістарычных назваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?