Рэгіянальнае Міністэрства аховы здароўя Саратаўскай вобласці абавязала лекараў паведамляць у паліцыю аб пацыентках, маладзейшых за 16 гадоў, якія пазбавіліся цнатлівасці. Такі загад за подпісам рэгіянальнага міністра аховы здароўя Уладзіміра Шульдзякова апублікаваны ў афіцыйнай базе даных.

Згодна з загадам, лекары таксама павінны паведамляць у паліцыю пра выпадкі цяжарнасці непаўналетніх, а таксама пра выяўленне ў іх захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

У загадзе гаворыцца, што ён падпісаны «з мэтай крымінальна-прававой аховы дзяцей і падлеткаў, забеспячэння своечасовага рэагавання на факты здзяйснення злачынстваў супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх».

У лістападзе 2016 года Следчы камітэт Расіі папрасіў міністэрства аховы здароўя абавязаць лекараў паведамляць пра падлеткаў да 16 гадоў, якія займаліся сэксам.

Інфармацыя пра стан здароўя пацыентаў з'яўляецца медыцынскай таямніцай, выдаваць якую дактарам забаронена. Яны абавязаны звяртацца ў паліцыю толькі ў тых выпадках, калі ёсць падставы меркаваць, што пацыент стаў ахвярай злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?