Гэта быў файны канцэрт, які адбыўся чацьвер у парку Вольнасьці ля будынкаў Музэю Варшаўскага Паўстаньня. На ім прысутнічаў прэзідэнт РП з сям’ёй.

Акрамя выдатных рок-гуртоў, увесь час паказвалі кроніку, давалі голас ахвярам вайны, а таксама польскім інтэлектуалам.

Першай выступіла грузінка Айда з прыгожай песьняй на выдатнай польскай, перад тым шчыра дзякуючы палякам за дапамогу і салідарнасьць. Былі два гурты, якія, напэна напісалі песьні адмыслова да канцэрту. Гэта знакаміты Perfect з прыпевам "Подых Расеі марозіць плечы" і De Presse зь песьняй "Kiss me Russia". Потым былі Komety, Pogodno, Tilt, Stywny pyl Azji і IRA з заключнай песьняй ”Нема нікт такей надзеі, як я”.

З самага пачатку над гледачамі былі сьцягі Грузіі, потым паступова дадаліся сьцягі Польшчы, Украіны... і Беларусі!

Нема нікт такей надзеі в людзі і цалы тэн сьвят!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?