Адзін чалавек загінуў і яшчэ тры атрымалі траўмы ў ДТЗ, якое адбылося 4 чэрвеня, каля 16.10, на 355-м кіламетры трасы М1. Пра гэта tut.by паведаміла прадстаўнік ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

Фота ДАІ Мінскага раёна.

Фота ДАІ Мінскага раёна.

- 33-гадовая жанчына на Toyota Land Cruiser ехала па трасе М1 у напрамку Расійскай Федэрацыі ў крайняй правай паласе. Паводле папярэдняй інфармацыі, з-за тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіля яна не справілася з кіраваннем, машыну занесла, выкінула на раздзяляльны газон з наступным перакульваннем на правай абочыне, - сказалі ў ДАІ.

Фота ДАІ Минскага раёна.

Фота ДАІ Минскага раёна.

У выніку ДТЗ 45-гадовага пасажыра выкінула з аўтамабіля - ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння. Кіроўца і два пасажыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0