Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў растлумачыў, што Уладзімір Пуцін казаў пра прэзідэнцкую кампанію 2016 года і меў на ўвазе «ўнутраную энергетыку» Дональда Трампа, якая спадабалася выбаршчыкам у ЗША

tass.ru

tass.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў растлумачыў, што меў на ўвазе Уладзімір Пуцін, калі заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «перабірае». Па словах Пяскова, значэнне фразы Пуціна «абсалютна дакладна было зразумела» «з кантэксту».

«Ён жа казаў пра перадвыбарчую кампанію. Гаворка ішла аб перадвыбарчай кампаніі, гаворка ішла пра тое, што, як і ва ўсім свеце, нашы СМІ актыўна паказвалі і выступленні Трампа і нейкія фрагменты яго камунікацыі з аўдыторыяй», - сказаў Пяскоў.

«Прэзідэнт меў на ўвазе, што ўнутраная энергетыка кандыдата Трампа адрознівалася ад унутранай энергетыкі іншых кандыдатаў. І, як паказаў вынік, ён быў больш па сэрцы амерыканскаму выбаршчыку», - патлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?