Чытач «Нашай Нівы» даслаў у Рэдакцыю задачу з уступных іспытаў у гімназію для выпускнікоў пачатковых школ.

Яго ўсхвалявала наступнае практыкаванне:

«Запішыце выраз і знайдзіце яго значэнне. Лік, які складаецца з пяці васьмёрак, павялічце на здабытак лікаў 808 і 300».

А калі дакладней, фармулёўка «лік, які складаецца з пяці васьмёрак». Як яе зразумелі вы і які атрымалі вынік?

Правільны адказ: 331 288 (88 888 + 808 x 300)

Блытаніна можа ўзнікнуць, калі прачытаць фармулёўку як «8 + 8 + 8 + 8 + 8».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0