Мужчына са спакойным тварам працягвае касіць траву. Жанчына падпісала здымак так: «Мой звер косіць газон з лёгкім ветрыкам у валасах».

Фотаздымак выклікаў бурную рэакцыю ў інтэрнэце. Карыстальнікі называюць мужчыну бясстрашным, піша Белта.

Некаторыя сталі прыдумляць дасціпныя подпісы пад фота кшталту «калі ў цябе былі выдатныя выхадныя, але панядзелак ужо дыхае ў спіну».

Жонка мужчыны на фота Сесілія Веслс распавяла, што раніцай яе разбудзіла дачка, якая была вельмі занепакоеная тым, што яе тата не хоча сыходзіць з двара, нягледзячы на тарнада.

Калі жанчына выйшла на вуліцу, то ўбачыла, што яе муж спакойна косіць траву.

Сам мужчына пазней распавёў, што гэта толькі здаецца на фота, што тарнада блізка. Насамрэч, стыхійнае бедства было досыць далёка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?