Старшыня Салігорскага райвыканкама змешчаны пад варту. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

У мінулы аўторак, 30 мая, супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС на аўтамабільнай дарозе каля в. Камень Капыльскага раёна старшыня Салігорскага райвыканкама Аляксандр Рымашэўскі быў затрыманы ў момант атрымання хабару памерам 2,7 тыс. даляраў. Паводле дадзеных аператыўнікаў, старшыня Салігорскага райвыканкама на працягу доўгага часу злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі пры вырашэнні пытанняў па закупе сродкаў аховы раслін, насення і запасных частак для сельгастэхнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Салігорскага раёна.

Па дадзеным факце Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь («Атрыманне хабару»). Яе санкцыя прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0