Камітэт УЭФА па стадыёнах і бясьпецы дазволіў правесьці матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду БАТЭ — «Леўскі» (Баўгарыя) у Барысаве на гарадзкім стадыёне. Разам з тым пастаўленае патрабаваньне палепшыць шэраг пазыцый па забесьпячэньні парадку на стадыёне і стварэньню умоваў для працы СМІ. Такім чынам, матч БАТЭ — «Леўскі» пройдзе 27 жніўня на барысаўскім гарадзкім стадыёне. Пачатак гульні — 19.00.