У першай частцы новай кнігі «Адысея палешука» публікуюцца ўспаміны беларуса, ураджэнца Кобрыншчыны, жаўнера Другога польскага корпуса Павала Каленікавіча Нічыпарука. У іх ён дэталёва і яскрава апісвае выпрабаванні, праз якія яму давялося прайсці падчас Другой сусветнай вайны. У другой частцы выдання змешчаныя нарысы беларускага гісторыка Ігара Мельнікава, прысвечаныя розным аспектам гісторыі Беларусі.

У кнізе выкарыстаныя здымкі з прыватнага архіва гісторыка Ігара Мельнікава, з фондаў Нацыянальнага архіва Каралеўства Нідэрландаў у Гаазе, з фондаў Польскага інстытута і Музея імя генерала Сікорскага ў Лондане, з адкрытых крыніц.

Павал Каленікавіч Нічыпарук нарадзіўся ў жніўні 1902 г. на хутары Жардзечна каля вёскі Запруды (зараз Кобрынскі раён Берасцейскай вобласці). У лютым 1941 г. яго арыштавалі і накіравалі ў лагер ГУЛАГ у Свярдлоўскай вобласці. У 1942 г. беларус аказаўся ў арміі Андэрса і ў яе складзе ўдзельнічаў у баях з нацыстамі ў Італіі. У 1948 г. Нічыпарук паехаў у ЗША, дзе і пражыў да самай смерці ў 1979 г. У напісаных ім успамінах «Адысея палешука» ёсць усё: цяжкая сялянская праца, нечалавечыя ўмовы савецкіх турмаў і ГУЛАГу, фронт і баі з фашыстамі, разлука з сям’ёй і жыццё ў эміграцыі. А яшчэ вялікая настальгія па роднай Беларусі.

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0