У расійскай камедыі «Кухня. Апошняя бітва», што выйшла ў пракат 20 красавіка, высмеялі малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле сцэнару, кухары прыехалі гатаваць у Крамлі для кіраўніка Расеі ды ягоных гасцей. Падчас адной са сцэн на заднім плане з'яўляецца хлопчык з цацачным мячом і ў акулярах віртуальнай рэальнасці. Ён разбівае вазу, з-за кадра чуваць голас з акцэнтам падобным да Аляксандра Лукашэнкі: «Коля, ідзі сюды я табе сказаў, нам так грошай ніхто не дасць. Ды пакладзі ты на месца гэтыя акуляры, зноў батарэйка сядзе».
Адзін з актораў зазірае за сцяну, пасля чаго голас кажа: Ну, прабачце, гэта не мы.
0
0
0
0
0
0