Аўто з незвычайным беларускім нумарам было заўважана карыстальнікамі твітара.

Машыну заўважылі ў Маскве. Незвычайнасць у тым, што нумар рэгіёна пазначаны лічбай 9, тады як нумары для рэгіёнаў ідуць ад 1 да 7 для ўсіх абласцей і Мінска.

У ДАІ абвяргаюць магчымасць існавання падобнага нумара.

«Магчыма, гэта фаташоп. Бо ёсць нулявы нумар рэгіёна — гэта ўнутраныя войскі. Ёсць рэгіён 8 — для спецтранспарту на закрытых тэрыторыях, на дарозе вы яго таксама не ўбачыце. І ўсё», — паведаміў «Нашай Ніве» Аляксандр Бруй, старшы інспектар УДАІ МУС.

Калі ж нумар самаробны, то гэта караецца законам. Уладальнік такога нумара можа атрымаць штраф (ад 10 да 20 базавых) ці ўвогуле 2 гады «хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?