24-25 чэрвеня ў загарадным комплексе «Дукорскі маёнтак» адбудзецца 9-ы міжнародны open-air фестываль «КУПАЛЬСКАЕ КОЛА — 2017». 

«Купальскае Кола» — адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія масава палюбіліся прыхільнікамі роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу — Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.

У 2017 годзе фестываль святкуе сваё дзесяцігоддзе. За гэты час «Купальскае Кола» ператварылася з клубнага канцэрта ў маштабны open-air фэст, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў.

Месцам правядзення фестывалю «Купальскае Кола — 2017» стане маляўнічы турыстычны комплекс — «Дукорскі маёнтак». Фестываль пройдзе на тэрыторыі старадаўняй панскай сядзібы, у гістарычным месцы з масай незвычайных забаў для турыстаў: уязная брама XIX стагоддзя, карчма, бровар, рамесныя майстэрні, дзіцячая «Паляна казак» з «гаваркімі» альтанкамі, невялікі заапарк і вяровачны гарадок. Дадатковым атракцыёнам фестывалю стане знакаміты перакулены дом.

Усяго 30 км ад Мінска, камфортная лагістыка, некалькі маршрутаў грамадскага транспарту — дабрацца ў «Дукорскі маёнтак» будзе зручна кожнаму! Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на 2 дні, прапануецца намётавы летнік.

 

Як гэта было ў 2016 годзе

У 2017 годзе на сцэне «Купальскага Кола» выступяць гурты:

Нейромонах Феофан (Расiя);

Аркона (Расiя);

Тiнь Сонця (Украіна);

Тролль Гнет Ель (Расiя);

Gods Tower (Беларусь);

Go_A (Украіна);

Znich (Беларусь);

OMUT (Беларусь);

Massenhinrichtung (Беларусь);

Re1ikt (Беларусь);

Kliodna (Беларусь).

У 2017 годзе ў межах open-air фестываля «Купальскае Кола» ў комплексе «Дукорскі маёнтак» гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна будзе чакаць маса атракцыйных пляцовак:

  • Канцэртная пляцоўка. Музычныя калектывы электроннага, фолк, рок і метал кірункаў. Жывы гук.
  • Горад майстроў — рамесныя майстэрні: кузня, ганчарная майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва і г.д.
  • Кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў ручной працы, посуд, адзенне, упрыгожанні, вырабы з ільну і г.д.
  • Актыўная пляцоўка: футбол, валейбол, вяровачны гарадок, правядзенне традыцыйных купальскіх гульняў.
  • Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д.
  • Карчма: стравы традыцыйнай беларускай кухні, кулінарныя майстар-класы.
  • Дзіцячая пляцоўка «Паляна казак» з актыўнай пляцоўкай.
  • Экскурсія ў «перакулены дом».

 Квіткі на фэст «Купальскае Кола» можна будзе набыць у папярэднім продажы або па месцы. Звяртаем вашу ўвагу, што на гэты раз, з улікам працяглай музычнай праграмы з суботы на нядзелю, мы прапануем адзіны білет на два дні.

Квіткі ад 35 бел.руб.

Квіткі папярэдне можна набыць:

  • у любой касе KVITKI.BY або тут.
  • Рок-крама STUFF (ГЦ «МАСКОЎСКА-ВЕНСКІ», 3 паверх, павільён 363, пр. Незалежнасці,58).
  • Сэрвіс бясплатнай дастаўкі фірмовых квіткоў «Бегунок» (+375 29 379-47-42).

Кошт квітка ў дзень фестывалю — 40 бел. руб.

Для гасцей фестывалю з замежных краін прапануецца прыемны падарунак — зніжка 50% на ўваходны квіток пры набыцці ў дзень мерапрыемства!

Таксама дзейнічае карпаратыўная прапанова для калектыўнага наведвання ад арганiзацый — «Купальскі Офіс»!

 Майстры, якія хочуць паўдзельнічаць у кірмашы на фестывалі «Купальскае Кола -2017» павінны зарэгістравацца ў дадзенай анкеце. Кошт удзелу — 40 бел. руб.

Падрабязней пра мерапрыемства: тут.

Тэлефоны для даведак: +375291419497; +375447721511.

ІП Таболіч А.Р. УНП 192440619

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0