Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка назначыў:
Харкаўца Андрэя Міхайлавіча - міністрам фінансаў
Пракапенку Ігара Мікалаевіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці
Гурыновіча Валянціна Аркадзьевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла
Ермаловіча Алега Вячаслававіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы
Грыцэнка Алену Мікалаеўну - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Арганізацыі па забароне хімічнай зброі
Калесніка Валерыя Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы
Сухарэнку Сцяпана Мікалаевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія
Фісенку Ігара Валянцінавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў
Сямешку Аляксандра Віктаравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах
Купчыну Алену Мікалаеўну - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славенія па сумяшчальніцтву
Камянкову Людмілу Эдуардаўну - суддзёй Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Прэзідэнт даў згоду на назначэнне: Таргонскага Алега Мечыслававіча - старшынёй Свіслацкага райвыканкама
Панасюгі Пятра Іванавіча - старшынёй Дрыбінскага райвыканкама
Шчоткінай Мар'яны Акіндзінаўны - першым намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны
Каралёвай Валянціны Вікенцьеўны - намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны
Касцевіч Ірыны Анатольеўны - першым намеснікам міністра статыстыкі і аналізу
Кухарэвіч Алены Іванаўны - намеснікам міністра статыстыкі і аналізу
Конана Віктара Аляксандравіча - намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь
Кукліса Мікалая Іванавіча - намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь
Каваленкі Віктара Леанідавіча - намеснікам дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю
Сушкінай Тамары Іванаўны - членам Гомельскага аблвыканкама
Падрабінкіна Уладзіміра Іванавіча - членам Магілёўскага аблвыканкама
Пры назначэнні Андрэя Харкаўца міністрам фінансаў Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць ашчаднага расходавання грашовых сродкаў.