Многія творцы і навукоўцы заплацілі дарагую цану за свае працы: каб стымуляваць сябе, яны ўжывалі наркотыкі.

Крык

У 1953 годзе ў Кембрыджы Фрэнсыс Крык уварваўся ў парадныя дзьверы свайго дому з крыкам. Ягоная жонка была падумала, што ён звар’яцеў, бо той нёс нейкую няўцямную лухту пра дзьве сьпіралі, якія сплятаюцца ў супрацьлеглых кірунках адна ад аднае. Жонка Крыка Адыль намалявала тое, пра што так заўзята трызьніў ейны муж.

nark080815_6 (19K)

Адыль тады нават не здагадвалася, што было прычынай такой радасьці, бо гэта была ня першая дзіўная выхадка ейнага мужа. Як высьветлілася пасьля, намаляваныя ёю сьпіралькі аказаліся адным з самых значных прарываў у гісторыі навукі. Адыль намалявала не што іншае як структуру двайной сьпіралі ДНК.

Вольны час ад працы над найвялікшымі адкрыцьцямі ды атрыманьня за іх Нобэлеўскай прэміі, у 50‑х і 60‑х гадах Крык бавіў час на вечарынках, «закідаючыся» ЛСД. Зрэшты, навуковец ніколі не рабіў таямніцы з таго, што ён «экспэрымэнтуе» з наркотыкам.

nark080815_5 (26K)

Безумоўна, Крык адкрыў ДНК ня дзякуючы таму, што кінуўшы вышэйшую школу, падсеў на наркотыкі. Для таго, каб зрабіць тое, што ўдалося Крыку, неадбходна валодаць аналітычнымі, тэарэтычнымі й прасторавымі ведамі на ягоным узроўні.

Крык шалёна захапляўся вучэньнем пра чалавечую сьвядомасьць Олдаса Гакслі (Aldous Huxley). Гакслі лічыў, што ў цьвярозай сьвядомасьці ёсьць некалькі фільтраў, якія перашкаджаюць абстрактнаму мысьленьню. І Гакслі, і Крык лічылі, што такія наркотыкі, як ЛСД і мэскалін, могуць часова вызваліць сьвядомасьць ад гэтых фільтраў.

Наступствы ўзьдзеяньня гэтай кіслаты на мозг далёка не пазытыўныя. Крык, да прыкладу, меркаваў, што жыцьцё на Зямлі зарадзілася дзякуючы дагістарычным іншаплянэтнікам.

Фройд

Фройдаўскі псыхааналіз быў адной з самых уплывовых і супярэчлівых тэорый ХХ стагодзьдзя. Вядома, можна доўга спрачацца пра яго вартасьці, аднак адмаўляць тое, што псыхааналіз спарадзіў новую вобласьць у мэдыцыне, не выпадае.

Першыя дзесяць гадоў кар’еры Зыгмунда Фройда, можна сказаць, прасякнутыя гэтым наркотыкам. Ён прапісваў какаін сваім сябрам ад мігрэняў, насмарку ці проста для таго, каб «шчокі паружавелі». Такая была мода таго часу - досыць пачытаць творы Фітцджэральда і Рэмарка.

nark080815_4 (15K)

Фройд пісаў «вясёлыя» лісты сваёй жонцы, абяцаючы паказаць ёй, што станецца з жанчынай у руках «дзікага мужыка з какаінавай крывёй». Фройд нават напісаў панэгірычную кнігу «Пра какаін».

У лістах жонцы Фройд, між выхваляньнямі, што ён какаінавая сэкс‑машына, таксама адзначаў, што цалкам даверыўся наркотыку, каб на сто адсоткаў «разьвязаць язык». Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што да таго, як Фройд падсеў на какаін, ён быў эмацыйна пусты. Какаін ператварыў яго ў балбатуна, які хацеў размаўляць абсалютна пра ўсё, нават пра тое, што вы адчуваеце да ўласнай маці.

Сябра Фройда Фляйшэль (Fleischel), які й падштурхнуў навукоўца да стварэньня псыхааналізу, памёр акурат ад какаіну. Пасьля гэтага выпадку Фройд і сам вырашыў «завязаць з гэтай справай».

Кока-кола

Стварэньне Кока‑Колы, бадай, не раўназначнае адкрыцьцю ДНК. Аднак цяжка не пагадзіцца, што тых, хто п’е Кока‑Колу, значна больш за тых, хто здолее адрозьніць адну амінакіслату ад другой.

nark080815_3 (17K)

Кока‑Кола — самы вядомы ў сьвеце брэнд. Здавалася б, гэта проста газвада й цукар. Аднак вытворцы прадаюць 400 мільярдаў бляшанак гэтага напою за год у 200 краінаў, а кожны чалавек на плянэце ў сярэднім выпівае каля 60 бляшанак Колы.

Калі ў 1885 г. зьявілася Кока‑кола, рынак быў перапоўнены рознымі гаводамі нават болей, чым ён перапоўнены імі сёньня. Газводы прадаваліся нават у аптэках. Людзі лічылі, што ў гэтыя шыпучыя напоі карысныя для здароўя. Мужчыны, напрыклад, шчыра верылі, што Dr. Pepper паляпшае патэнцыю.

Кока‑Колу вынайшаў фармацэўт Джон Пэмбэртан. Ён казаў, што назваў гэты напой «у гонар» паўднёваамэрыканскае расьліны кокі, якая здольная вылечыць усе хваробы, у тым ліку дэпрэсію, нэрвы і нарказалежнасьць. Насамрэч зь лістоў кокі атрымліваюць той самы какаін, якім Пэмбэртан, як і Фройд, быў неверагодна «акрылены».

Гэтак жа, як і Фройд, Пэмбэртан выпрабоўваў на сабе дзеяньне таго «прэпарату», які ён абагаўляў і ўсім раіў. І калі яго зьвінавацілі ў тым, што ён казаў «Кола — найлепшы заменьнік опію», Джон заявіў, што зрабіў гэтую выснову на падставе свайго асабістага досьведу.

Кажуць, у кожнай порцыі Кока-Колы зь першых партыяў было 8,45 міліграмаў какаіну, а гэта ¼ «дозы», якую нюхаюць наркаманы. Аднак фанаты Колы рэдка абмяжоўваліся адной порцыяй ды пілі па 5 бляшанак за раз.

Што бывае ад какаіну — можна пабачыць у драме з удзелам Расэла Кроў «Свой чалавек» (The Insider) (ды пачытаць вялізны сьпіс нэгатыўных эфэктаў на беларускай Вікіпэдыі)

cracked.com via Scienceblog.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0