Тэрарысты, якія напалі на парламент Ірана, былі пераапранутыя ў жаночае адзенне, паведамляе дзяржаўнае агенцтва IRNA са спасылкай на заяву намесніка кіраўніка МУС Хасейна Зульфікары.

Раней улады Ірана абвясцілі, што ўсе чацвёра тэрарыстаў, якія ўдзельнічалі ў нападзе на парламент, знішчаныя, не стаўшы раскрываць ніякіх падрабязнасцяў.

Яшчэ адна група тэрарыстаў 7 чэрвеня здзейсніла напад на маўзалей імама Хамейні, размешчаны ў прыгарадзе Тэгерана. Адзін з нападнікаў прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаванне, замацаванае на целе. Першапачаткова паведамлялася, што выбух учыніла смяротніца, аднак пазней з'явіліся здымкі з месца нападу, на якіх быў тэрарыст-мужчына.

Па дадзеных агенцтва «Мехр», у выніку тэрактаў загінулі 12 чалавек, 39 атрымалі раненні. Ці ўлічваюць гэтыя дадзеныя забітых тэрарыстаў, агенцтва не ўдакладняе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0