Мясцовы 33-гадовы жыхар 6 чэрвеня вырашыў даказаць прыяцелям, што пераплыве раку. Але пераацаніў свае сілы і пачаў тануць.

Выратавальнік заўважыў, што чалавек тоне, і накіраваў да яго лодку. У выніку жыццё мужчыны было выратавана, але заклад ён так і не выйграў: хлопца даставілі да берага, ад якога ён і стартаваў, піша sb.by.

Старшыня Беларускага таварыства выратавання на водах Сяргей Вінаградаў запэўнівае, што без своечасовай дапамогі плывец не змог бы паспяхова дабрацца да берага.

— У гэтым месцы шырыня ракі складае як мінімум 80 метраў. Хуткасць плыні — 70 метраў у хвіліну. Малады чалавек зразумеў, што знаходзіцца ў смяротнай небяспецы дзесьці за 15 метраў да сушы. У гэтым месцы глыбіня Нёмана — прыкладна тры метры. Ён пачаў махаць рукамі, заклікаючы на дапамогу. У выратавальнай лодцы мы даставілі яго да берага.

У момант інцыдэнту мужчына быў цвярозы.

У таварыстве нагадалі, што Нёман — адна з самых хуткасных рэк Беларусі з падступным профілем дна, з мноствам камянёў і віроў. Пераплываць яго больш небяспечна, чым можа здацца на першы погляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0