Фірмовыя цішоткі ад «Нашай Нівы» з прынтом «Барані сваё» цяпер можна замовіць у інтэрнэт-краме symbal.by.

Спадзяемся, што дзякуючы сумеснай акцыі з папулярнай крамай, гэтым летам мы ўбачым на вуліцах нашых гарадоў шматлікіх беларусаў у нашых цішотках з яскравым прынтом і радкамі з верша Янкі Купалы «Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі…»

Модны і арыгінальны прынт распрацавалі фатограф Сяргей Гудзілін і скандальны блогер Стась Карпаў.

На малюнку размешчаная выява бараны, традыцыйнай земляробчай прылады беларусаў. Барана — гэта сапраўдны сімвал працавітага беларуса, прылада, без якой немагчыма было ўявіць жыцця чалавека на зямлі.

Толькі сёння, 7 чэрвеня, чорныя і шэрыя цішоткі жаночых і мужчынскіх памераў можна замовіць па спецыяльным кошце — 19 рублёў.

Дарэчы, гэтым днём на symbal.by адбываецца акцыя, і ўсе цішоткі каштуюць 19 рублёў.

Пазней замовіць цішоткі можна будзе ўжо па 25 рублёў.

Увага! Набываючы цішоткі «Барані сваё», вы яшчэ робіце і добрую справу, бо прыбытак з іх продажу symbal.by пералічыць на развіццё і падтрымку «Наша Нівы» — першай беларускай газеты!

І яшчэ адна прыемная навіна ад symbal.by — на іх сайце ў раздзеле «Зніжкі і акцыі» размешчана 100 акцыйных прапаноў са зніжкамі ад 10 да 50%. Падтрымлівайце сваё! Бараніце сваё!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0