Цяжка знайсці беларуса, якому не вядома імя Францішка Скарыны. Нашага першадрукара ведаюць і шануюць нават у далёкім замежжы. Таму сёлета, у 500-гадовы юбілей Беларускай Бібліі і кнігадрукавання, арганізатары інтэлектуальнай гульні #СкарынаQuiz прапануюць праверыць і аднавіць свае веды пра Скарыну.

Гульня адбудзецца ў фармаце квіза: каманды пройдуць 8 тураў па 5 пытанняў і фінальны бліц. Відэа, аўдыё, фота — далёка не ўсё, што з'явіцца ў пытаннях. Пераможцаў чакаюць каштоўныя прызы. Да ўдзелу запрашаюцца каманды з 3-5 чалавек, якія пройдуць рэгістрацыю.

Для ўдзелу ў #СкарынаQuiz трэба:

- Сабраць каманду з 3-5 чалавек

- Зарэгістраваць яе тут: goo.gl/q9emcR

- Прыйсці 14 чэрвеня, а 19:00 на месца правядзення гульні: 3-ці Загарадны завулак, 11 (ст.м.Маладзёжная)

Удзел бясплатны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0