Днём 18 мая на вакзале «Баранавічы-Палескія» міліцыянты Баранавіцкага АУСТ за курэнне на пероне затрымалі 54-гадовага расіяніна. «Прабіўшы» яго даныя па базе, міліцыянты высветлілі, што мужчына з 1993 года знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку УМВД Расіі па Калінінградскай вобласці.

Мужчына адшукваўся адразу па двух артыкулах: забойства пры абцяжваючых абставінах і наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці.

«Мужчына 23 гады хаваўся ад следства на тэрыторыі Беларусі і Украіны», — распавёў Intex-press Дзмітрый Петрашэвіч, начальнік ААПП Баранавіцкага АУСТ.

Цяпер мужчына шпіталізаваны ва УАЗ «Баранавіцкая гарадская бальніца»: незадоўга да затрымання ў яго здарыўся мікраінфаркт. У шпіталі ён знаходзіцца ў спецпалаце пад кругласутачнай аховай міліцыянтаў.

Калі мужчына паправіцца, яго перададуць супрацоўнікам праваахоўных органаў РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0