Два беларускія ўніверсітэты трапілі ў рэйтынг найлепшых універсітэтаў свету, складзены брытанскай кансалтынгавай кампаніяй Quacquarelli Symonds. Усяго ў рэйтынг уключаныя 959 вышэйшых навучальных установаў.

Фота gazeta.bsu.by.

Фота gazeta.bsu.by.

У БДУ — 334-е месца, а БНТУ дзеліць месцы з 751 па 800-е.

У рэйтынг трапілі 24 ВНУ з Расіі: Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава размясціўся на 95 месцы, а Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт на 240-м месцы.

У рэйтынгу знаходзяцца чатыры літоўскія ВНУ: Віленскі ўніверсітэт дзеліць з 401 па 410-е месцы, Тэхналагічны імя Гедыміна — з 551-га па 600-е, Каўнаскі тэхналагічны — з 701 па 800-е, а Універсітэт Вітаўта Вялікага знаходзіцца ў канцы спісу: у яго з 801 па 1000-е месца.

У рэйтынгу — дзевяць універсітэтаў з Польшчы, у тым ліку Варшаўскі (411—420) і Ягелонскі (461—470), шэсць ВНУ з Украіны (найлепшыя пазіцыі ў Харкаўскага нацыянальнага і Кіеўскага імя Тараса Шаўчэнкі).

Узначальваюць рэйтынг найлепшых ВНУ свету, як і годам раней, Масачусэтскі тэхналагічны інстытут, Стэнфардскі універсітэт ды Гарвард. Кембрыджскі і Оксфардскі на 5-м і 6-м месцах адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0