Суд Добрушскага раёна прыгаварыў жыхара райцэнтра да 23 гадоў пазбаўлення волі са знаходжаннем у калоніі асаблівага рэжыму за забойства суседа з асаблівай жорсткасцю.

Здарэнне адбылося ў пачатку студзеня 2017 года ў доме 62-гадовага пенсіянера — інваліда другой групы. Увечары да яго ў госці зайшоў беспрацоўны 50-гадовы сусед. Мужчыны арганізавалі застолле, разам выпівалі, затым узнікла сварка. У парыве гневу гаспадар дома схапіў мыліцу і пачаў біць госця. Затым у справу пайшоў зэдлік.

Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр на месцы. Судмедэкспертыза высветліла, што смерць мужчыны наступіла ад чэрапна-мазгавой траўмы, пераломаў рэбраў і пнеўматораксу.

Пенсіянер сам выклікаў міліцыю. У дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа па факце забойства з асаблівай жорсткасцю асобай, якая раней ужо здзяйсняла забойства. Справа ў тым, што ў свой час пенсіянер за аналагічнае злачынства адбываў пакаранне.

Акрамя таго, суд пастанавіў падвергнуць асуджанага ў калоніі прымусовага лячэння ад алкагалізму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?