У Гомелі знайшоўся падлетак, якога шукала міліцыя, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Кацярына Радзівонава.

«8 чэрвеня каля 16.00 хлопчык сам вярнуўся дадому. З яго слоў вядома, што ён начаваў у сябра. Па сямейных абставінах ён не захацеў паведамляць бацькам аб сваім месцазнаходжанні», — распавяла суразмоўца. Яна таксама дадала, што сям'я зніклага падлетка ні на якіх відах уліку не знаходзіцца.

Як паведамлялася, 13-гадовы школьнік сышоў з дома 7 чэрвеня каля 17.00. Калі сын не вярнуўся дадому на ноч, бацькі забілі трывогу і звярнуліся па дапамогу ў АУС Цэнтральнага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0